Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах адбылася традыцыйная акцыя памяці


Актывісты шэрагу рухаў і грамадзкіх арганізацый правялі ў Курапатах акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якая традыцыйна адбываецца 29 дня кожнага месяца.

Яны ўсклалі кветкі і запалілі сьвечкі каля мэмарыяльных крыжоў у памяць пра бязьвінна закатаваных у Курапатах, а таксама ўсіх ахвяраў сталінскага тэрору ў Беларусі.

Як паведаміў «Свабодзе» адзін з удзельнікаў акцый, прадстаўнік руху салідарнасьці «Разам» Аляксандр Макаеў, гэтымі днямі акцыі памяці адбыліся таксама ў Чэрвені і Полацку. Грамадзкія актывісты пабывалі на месцы гібелі тысячаў палітычных вязьняў, якія былі расстраляныя савецкімі ўладамі перад наступленьнем гітлераўцаў у чэрвені 1941 году. Каля помных знакаў на месцах трагедыяў памінальную службу таксама правёў святар праваслаўнай царквы, айцец Леанід Акаловіч.
XS
SM
MD
LG