Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Міліцыя затрымала Сяргея і Алену Семянчуковых


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

29 чэрвеня ў Віцебску пра раздачы мінакам ўлётак за байкот выбараў затрыманая мясцовыя актывісты Сяргей і Алена Семянчуковы.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла Алена Каваленка з Віцебску. Паводле яе зьвестак, ў затрыманых актывістаў узялі тлумачэньні і адбіткі пальцаў.

Сяргея Семянчукова міліцыянты мусяць адпусьціць, бо хлопцу яшчэ не споўнілася 18 гадоў. Алену Семянчукову павезьлі ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску. Дзяўчыне пагражае штраф альбо адміністрацыйны арышт.

Затрымлівалі актывістаў міліцыянты Ражкоў і Зайцаў. На затрыманых Сяргей і Алене Семянчуковых былі апранутыя майкі за надпісам «Свабоду Сяргею Каваленку!»

Сяргей Каваленка адбывае 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне парадку адбыцьця «хатняй хіміі», якую атрымаў пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG