Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 30 чэрвеня – 1 ліпеня: гішпанцы і італьянцы ў Кіеве


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа
Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...

…і нядзелю пераменная воблачнасьць, без дажджу. Тэмпэратура ўдзень плюс 23 – 27.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў эфіры Свабоды «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» – эсэ пра Івана Чыгрынава.

У нядзелю ў перадачы «Праскі акцэнт» Юры Дракахруст, аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч, намесьнік дырэктара польскага Цэнтру міжнародных адносінаў Войцех Бародзіч-Смалінскі і экспэрт нямецкага цэнтру Бэртэльсмана Карнэліус Охман абмяркоўваюць наступныя пытаньні: Чаму ўлады Беларусі не скарысталіся амністыяй для вызваленьня хаця б некаторых палітвязьняў, а колькасьць палітзьняволеных наадварот павялічваецца? Якімі будуць хада і вынік парлямэнцкіх выбарах і якой будзе рэакцыя Эўразьвязу? Як зьменіцца палітыка Зьвязу адносна Беларусі ў сувязі зь вяртаньнем у Крэмль Пуціна?

Таксама ў нядзелю паўтор апошняй перадачы Званочкі пад загалоўкам «Эстафэта праз 25 гадоў».

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

30 чэрвеня

На аэродроме «Баравая» пад Менскам пройдзе фэстываль электроннай музыкі Global Gathering Freedom Music. Пачатак а 18.00.

1 ліпеня

Фэстываль «ПІКНІК.BY». На хутары Шаблі пад Валожынам на трох пляцоўках выступіць больш за 30 выканаўцаў, ды-джэяў і паэтаў. Пачатак у 14.00.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

30 чэрвеня

1944 – 2-я сусьветная вайна: з-пад нямецкай акупацыі вызвалены Слуцак.

1 ліпеня

1569 – заключана Люблінская унія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім.

1812 – Напалеон абвясьціў узнаўленьне Вялікага Княства Літоўскага і стварыў часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага.

Нарадзіліся:

30 чэрвеня

1911 – Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1 ліпеня

1905 – Пётра Масальскі, беларускі паэт і перакладчык.

1927 – Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША.

Памерлі:

30 чэрвеня

1969 – Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1993 – Міхась Мельнікаў, беларускі краязнаўца.

1 ліпеня

1938 – Іван Цьвікевіч, беларускі навуковец, кіраўнік мэдычнай сэкцыі Інстытуту беларускай культуры.

1940 – у савецкім канцлягеры пад каменнымі глыбамі загінуў Уладзімер Хадыка, паэт, перакладчык.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Мы ж з табой усё роўна ходзім,
З сэрцам чыстым, —
Ты — ў квятлівым карагодзе,
Я — ў агністым.

Мы ідзем адной дарогай —
Сонца людзі.
Шмат нам радасьці і многа
Думак будзе.

Будзе песьня залатая,
Будуць стрэчы...
Добры дзень, мая любая!
Добры вечар!..


Уладзімер Хадыка

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Іван Міклаш: Палітычная свабода зьяўляецца перадумовай эканамічнага дабрабыту

Мікалая Статкевіча і Аляксандра Класкоўскага перавялі з карантыну ў атрады

«Газпром» згодны купіць «Белтрансгаз» за $ 2,5 млрд. Без дадатковых умоваў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG