Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў затрымалі, каб перапісаць асабістыя дадзеныя


Аляксандар Баразенка

Аляксандар Баразенка

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў Юлію Цяльпук і Аляксандра Баразенку.

Гэта адбылося каля будынку суду горада Менска, дзе разглядалася скарга маладзёвага актывіста Паўла Вінаградава.

Журналісты рабілі рэпартаж ад будынка суду пра хаду працэсу і ў момант затрыманьня бралі інтэрвію ў людзей, якія прыйшлі падтрымаць Паўла Сьвярдлова.

У Юліі Цяльпук і Аляксандра Баразенкі перапісалі іх асабістыя зьвесткі аб нараджэньні і месцы жыхарства, але неўзабаве адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG