Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З такім заклікам украінскія праваабаронцы зьвярнуліся сёньня да кіраўнікоў дзяржаваў, дыпляматаў і кіраўнікоў міжнародных арганізацый.

Адкрыты заклік, які падпісалі прадстаўнікі пяці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, быў прыняты ў сувязі з плянаванай прысутнасьцю Аляксандра Лукашэнкі на фінальным матчы Эўра-2012 у Кіеве 1 ліпеня.

Сярод іншага, украінскія праваабаронцы сьцьвярджаюць:

«Беларускія ўлады ўводзяць усё новыя рэпрэсіўныя захады — жорстка разганяюць мірныя сходы, перасьледуюць журналістаў і апазыцыянэраў, трымаюць у турме праваабаронцаў. Толькі безумоўнае вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў, адмена рэпрэсіўных захадаў, падтрымка незалежных сродкаў масавай інфармацыі і грамадзянскай супольнасьці, павага да вяршэнства права, свабодныя і канкурэнтныя выбары зьяўляюцца адзіным шляхам да таго, каб кіраўніцтва Беларусі мела права заняць годнае месца сярод эўрапейскіх калегаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG