Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неафіцыйна: Лукашэнка будзе ў лёжы зь Януковічам, Камароўскім і іншымі


Зь неафіцыйных крыніцаў інфармацыі мы дазналіся, што Аляксандар Лукашэнка, які прыедзе на фінальны матч Эўра-2012 у Кіеве 1 ліпеня, будзе сядзець у лёжы для высокапастаўленых гасьцей, у якой будуць знаходзіцца прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч і прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў, паводле дыпляматычнага пратаколу, лічыцца неафіцыйным.

Прыезд Браніслава Камароўскага мае афіцыйны статус. Пасьля матчу адбудзецца размова паміж Камароўскім і Януковічам, прадбачаны таксама кароткі выхад абодвух прэзыдэнтаў да прэсы.

Паводле нашых крыніцаў інфармацыі, у лёжы на матчы Гішпанія-Італія будуць таксама прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG