Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за санкцыяў Нацбанк спыніў перамовы пра іранскі крэдыт


Нацыянальны банк Беларусі спыніў перамовы з Цэнтрабанкам Ірану пра крэдыт у 400 мільёнаў даляраў з-за санкцыяў ЗША.

Пра гэта журналістам паведаміла старшыня праўленьня Нацбанку Надзея Ермакова, перадае БелаПАН.

«Цэнтрабанк Ірану знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, таму якія-колечы пытаньні вырашаць зь імі мы ня маем магчымасьці», — сказала яна.

Пра тое, што перамовы пра іранскі крэдыт вядуцца, Ермакова паведаміла журналістам у кастрычніку мінулага году.
XS
SM
MD
LG