Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хто гэты хлопец у шэрым гарнітуры? Наступны дыктатар Беларусі»


Пад такім загалоўкам сёньняшняе выданьне Independent зьмясьціла артыкул пра візыт Аляксандра Лукашэнкі зь сямігадовым Колем у Вэнэсуэлу.

Выданьне згадвае таксама магчымае зьяўленьне Аляксандра Лукашэнкі на фінальным матчы Эўра-2012 ў Кіеве 1 ліпеня:

«Спадар Лукашэнка працягне свае замежныя падарожжы напрыканцы гэтага тыдня, калі ён зьявіцца ў суседняй Украіне на фінальным матчы Эўра-2012. Ні адзін эўрапэйскі кіраўнік, за выняткам прэзыдэнта Польшчы — якая разам з Украінай арганізавала гэты турнір — не пацьвердзіў свайго прыезду ў Кіеў. Эўрапейскія палітыкі абмінаюць Украіну на знак пратэсту супраць зьняволеньня ўкраінскага апазыцыйнага палітыка Юліі Цімашэнкі. Калі спадар Лукашэнка акажацца адзіным прэзыдэнтам у ложы для высокапастаўленых гасьцей на нядзельным фінале, гэта карцінка паставіць прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў няёмкае становішча».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG