Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі будуць штрафаваць за апытаньні грамадзкай думкі


Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях будзе дапоўнены артыкулам, які прадугледжвае адказнасьць за незаконнае правядзеньне апытаньняў грамадзкай думкі.

Адпаведныя папраўкі ў кодэкс 29 чэрвеня прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у першым чытаньні, паведамляе БелаПАН.

У адпаведнасьці з законапраектам правядзеньне дасьледаваньняў і публікацыя вынікаў апытаньняў грамадзкай думкі, якія адносяцца да грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне, рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў, без атрыманьня адпаведнай акрэдытацыі будзе цягнуць за сабой накладаньне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да 100 базавых велічынь.

Тое ж дзеяньне, учыненае паўторна на працягу аднаго году пасьля накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня, пацягне за сабой штраф ад 10 да 50 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад 20 да 200 базавых велічынь (20 мільёнаў рублёў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG