Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Ташкент пацьвердзіў рашэньне выйсьці з АДКБ


Рэспубліка Узбэкістан прыняла рашэньне прыпыніць свой удзел у дзейнасьці Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні інфармацыйнага агенцтва «Жахон» пры МЗС рэспублікі, распаўсюджаным 29 чэрвеня.

«Адпаведная нота міністэрства замежных спраў Узбэкістана па гэтым пытаньні была накіраваная ў сакратарыят АДКБ 20 чэрвеня», — гаворыцца ў ім.

«У гэтай ноце выкладзены канкрэтныя матывы і прычыны, якія абгрунтоўваюць прыняцьце такога рашэньня», — адзначае «Жахон».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG