Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф для «зайцоў» падвысіцца да 50 тысяч


Сёньня Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла зьмены і дапаўненьні ў кодэкс «Аб адміністратыўных правапарушэньнях».

Згодна з прынятымі папраўкамі, штраф за безьбілетны праезд у грамадзкім транспарце ў Беларусі ўзрастае з 0,2 базавай велічыні да 0,5. Гэта азначае, што пры цяперашнім памеры базавай велічыні ў 100 тысяч беларускіх рублёў безьбілетнік павінен будзе заплаціць штраф у 50 тысяч.

Такое падвышэньне выкліканае тым, што колькасьць «зайцоў» у грамадзкім транспарце за апошнія гады значна вырасла. Напрыклад, у 2006 годзе па ўсёй Беларусі было аштрафавана 38,7 тысячы безьбілетнікаў, а ў 2010 годзе — ужо 158,7 тысячы.

Што тычыцца прыгараднага транспарту, дык тут таксама штраф узрастае. Цяпер ён складае 0,5 базавай велічыні, а дэпутаты прапануюць падняць штраф да 0,7 базавай велічыні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG