Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнікі Беларусі і Эквадора хочуць рэфармаваць ААН


Аляксандр Лукашэнка і Рафаэль Карэа Дэльгада

Аляксандр Лукашэнка і Рафаэль Карэа Дэльгада

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка завяршыў візыты на Кубу, у Вэнэсуэлу і Эквадор і накіраваўся ў Менск.

У сумесным камюніке па выніках перамоваў Аляксандр Лукашэнка і прэзыдэнт Эквадора Рафаэль Карэа Дэльгада адзначылі неабходнасьць рэфармаваньня і дэмакратызацыі ААН.

Яны таксама дамовіліся праводзіць палітыку ўзаемнай падтрымкі ініцыятыў і кандыдатур абедзьвюх краін у рамках міжнародных арганізацый і пацьвердзілі свае абавязацельствы адносна прасоўваньня ідэй ўсеагульнага раззбраеньня і зьнішчэньня зброі масавага паражэньня.

У камюніке заяўляецца аб агульных поглядах на неабходнасьць захаваньня нормаў міжнароднага права, абароны правоў чалавека. Адзначана прыхільнасьць бакоў да ўмацаваньня міжнароднага міру і бясьпекі.

Кіраўнікі дзяржаў таксама пацьвердзілі сваю зацікаўленасьць у разьвіцьці супрацоўніцтва ў мэтах умацаваньня энэргетычнай бясьпекі, абароны навакольнага асяродзьдзя, выкарыстаньня чыстай энэргіі, ўсебаковага разьвіцьця прамысловага і сельскагаспадарчага патэнцыялу дзьвюх краін, перадае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG