Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Я не гатовы сказаць, якія лічбы будуць у прагнозе макраэканамічнага развіцьця, але не выключана, што менавіта такія», — паведаміў віцэ-прэм’ер урада Сяргей Румас 28 чэрвеня.

Паводле ягоных словаў, Эўразійскі банк развіцьця і іншыя фінансавыя інстытуты станоўча ацэньваюць крокі ўрада ў справе барацьбы зь інфляцыяй.

«Са 108% апусціцца да 20%, гэта значыць у пяць разоў, — гэта вялікі крок. Урад і далей будзе змагацца з інфляцыяй», — цытуе Румаса Белапан.

Чыноўнік падкрэсьліў, што на дадзены момант ўрад разглядае тры варыянты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцьця на 2013 год: «І мы хочам зрабіць упор менавіта на паказчыкі інфляцыі, стаўкі рэфінансаваньня, а не на ВУП».
Паводле афіцыйнага прагнозу, сёлета інфляцыя складзе 19–22%.

З пачатку 2012 году рост спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі склаў 9,5%.

XS
SM
MD
LG