Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Гаазе зьняў з Караджыча адно абвінавачаньне


Радаван Караджыч

Радаван Караджыч

Трыбунал ААН па ваенных злачынствах у Гаазе зьняў з былога лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча адно з двух абвінавачаньняў у генацыдзе. Яно тычыцца этнічных чыстак сярод басьнійскага насельніцтва некаторых гарадоў у часе вайны 1992-1995 гадоў у Босьніі і Герцагавіне.

Супраць Караджыча, аднак, па-ранейшаму вылучаюцца 10 абвінавачаньняў, у тым ліку адно – у генацыдзе. Яно зьвязанае зь яго роляй у арганізацыі забойства васьмі тысяч мусульманскіх мужчын і хлопчыкаў у 1995 годзе ў Срэбраніцы.
XS
SM
MD
LG