Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Вінаградаў абвясьціў галадоўку


Лідэр «Зьмены» — моладзевага крыла руху «Гавары праўду» — Павал Вінаградаў абвясьціў галадоўку.

Вінаградаў адбывае 15 суткавы адміністрацыйны арышт у турме на вуліцы Акрэсьціна.

Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава затрымалі 21 чэрвеня, абодвух зьвінавацілі ў дробным хуліганстве і асудзілі паводле артыкула 17.1. Адміністрацыйнага кодэксу.

Аляксандра Арцыбашава затрымалі днём перад флэш-мобам з цацкамі на вуліцы Няміга, а Паўла Вінаградава ўвечары дома. Аднак міліцыянты склалі пратакол і заявілі ў судзе, што абодвух затрымлівалі разам, , паведамляе Эўрарадыё.

29 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна а 15 гадзіне будзе разгледжаная касацыйная скарга Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава.
XS
SM
MD
LG