Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская паліцыя сёньня ўручыла заснавальніку Wikileaks Джуліяну Асанжу прапанову добраахвотна зьявіцца ў пастарунак. Няяўка будзе разглядацца як падстава для яго арышту.

Асанж, які паводле рашэньня Вярхоўнага суду Вялікабрытаніі павінен быць экстрадаваны ў Швэцыю, дзе яго вінавацяць у сэксуальных злачынствах, з 19 чэрвеня хаваецца на тэрыторыі амбасады Эквадора ў Лёндане. Баючыся, што Швэцыя прыме рашэньне аб яго экстрадыцыі ў Злучаныя Штаты, дзе яго могуць абвінаваціць у шпіянажы, Асанж папрасіў палітычнага прытулку ў лацінаамэрыканскай краіне.

Праваахоўныя органы Вялікабрытаніі разглядаюць яго знаходжаньне ў пасольстве Эквадора, якое лічыцца тэрыторыяй замежнай дзяржавы, як парушэньне падпіскі аб нявыезьдзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG