Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пабудуе электрастанцыю ў Вэнэсуэле


Падчас візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу дасягнутая дамоўленасьць пра будаўніцтва беларускімі адмыслоўцамі цеплавой электрастанцыі магутнасьцю 600 МВт у штаце Барынас. На гэты праект будзе прыцягнутае фінансаваньне з Кітаю.

Плянуецца, што станцыю запусьцяць у сярэдзіне 2015 году. На яе ўзьвядзеньне кітайскі бок выдзяляе амаль $1 млрд. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы прэзыдэнта Беларусі.

Беларусь і Вэнэсуэла падпісалі мэмарандумы па праектаваньні і будаўніцтве газаправоду паміж гарадамі Баркісімэта і Барынас, а таксама па ўсталяваньні другой лініі на цагельным заводзе. Усяго падпісана больш за дваццаць дакумэнтаў, якія пашыраюць супрацоўніцтва паміж краінамі.

Паводле першага віцэ-прэм'ера ўраду Беларусі Ўладзімера Сямашкі, Беларусь і Вэнэсуэла плянуюць у бліжэйшыя гады рэалізаваць сумесныя праекты агульным коштам амаль $5 млрд., паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG