Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Брусэлі адкрываецца «крызісны» саміт Эўразьвязу


У Брусэлі сёньня адкрываецца саміт Эўрапейскага Зьвязу, які многія экспэрты лічаць вырашальным для вырашэньня пазыковага крызісу ў эўразоне.

Напярэдадні саміту лідэры нямеччыны і Францыі — Ангела Мэркель і Франсуа Алянд — правялі перамовы ў Парыжы. Мэркель папярэдзіла, што няма «магічнай формулы» вырашэньня цяперашняга крызісу, але выказала надзею на ўхваленьне лідэрамі краін ЭЗ новых выдаткаў, накіраваных на стымуляваньне эканамічнага росту.

Чакаецца, што на саміце ў Брусэлі асноўная палеміка разгорнецца вакол захадаў банкаўскай і фіскальнай інтэграцыі, перш за ўсё пытаньня аб агульных пазыковых абавязаньнях эўразоны — так званых эўрабондаў.

Нямеччына, найбуйнейшая эўрапейская эканоміка, да гэтага часу выказвалася рашуча супраць выпуску эўрабондаў.
XS
SM
MD
LG