Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэйгерман: «Гэта пытаньне існаваньня ўсяго Мытнага зьвязу»


Яўген Прэйгерман

Яўген Прэйгерман

Дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман кажа, што экспэртам зразумелая занепакоенасьць Расеі сытуацыяй вакол беларускіх нафтапрадуктаў, якія вырабляюцца з расейскай нафты.

Існуе вялікая верагоднасьць, што пад выглядам экспарту хімічных тавараў зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу насамрэч накіроўваюць нафтапрадукты:

«Беларускі бок пачаў гэта рабіць ужо настолькі нахабна, што маўчаць далей нельга. Пра гэта пачалі пісаць у сродках масавай інфармацыі, зьявілася адпаведная статыстыка пра гэтыя растваральнікі. І расейскі бок мусіць на гэта рэагаваць.

Але гэтае пытаньне выходзіць за межы нафты і вырабаў зь яе. Усе разумеюць, што гэта пытаньне існаваньня самога Мытнага зьвязу. Бо гэта нейкі зьдзек з Расеі, якая фактычна стала лякаматывам інтэграцыйных працэсаў. Падпісваюцца вялікія дакумэнты, робяцца істотныя дэклярацыі кіраўнікамі дзяржаваў „тройкі“, а пасьля ўсё гэта ператвараецца ў адкрытае і нахабнае махлярства. І таму Расея мусіць на гэта рэагаваць. Гэта і пытаньне яе прэстыжу, і пытаньне існаваньня Мытнага зьвязу».
XS
SM
MD
LG