Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кофі Анан прапанаваў стварыць у Сырыі ўрад нацыянальнага адзінства


Хомс, Сырыя

Хомс, Сырыя

На думку Кофі Анана, у склад такога ўраду маглі б увайсьці як прыхільнікі цяперашняга рэжыму, так і прадстаўнікі апазыцыі — пры ўмове згоды бакоў зь неадкладным спыненьнем збройнай барацьбы.

У суботу ў Жэнэве з ініцыятывы Кофі Анана мае адбыцца міжнародная канфэрэнцыя па Сырыі. Запрашэньні разасланыя пяці сталым сябрам Рады Бясьпекі ААН, удзельнікам Лігі арабскіх дзяржаваў, Турцыі. Аднак прадстаўнікоў Ірану і Савудаўскай Арабіі, дзьвюх уплывовых рэгіянальных дзяржаваў, на канфэрэнцыі, мяркуючы па ўсім, ня будзе.

У сераду ў Сырыі працягваліся баявыя дзеяньні. У навакольлях Дамаску пры нападзе на офіс праўладнага тэлеканалу «Іхбарыя» загінулі 7 чалавек.
XS
SM
MD
LG