Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адвядуць для выступаў па дзяржаўным тэлебачаньні і радыё самы рэйтынгавы эфірны час — з 17.00 да 20.00.

Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Мікалай Лазавік пасьля нарады, на якой разглядаліся пытаньні выкарыстаньня СМІ ў пэрыяд выбарчай кампаніі, перадае БелТА.

У розных абласьцях час для выступаў можа адрозьнівацца ў залежнасьці ад колькасьці акруг і зарэгістраваных па іх кандыдатаў.

«СМІ будзе дадзена магчымасьць для манэўру, каб адкарэктаваць сетку вяшчаньня», — сказаў Мікалай Лазавік.

Парадак выкарыстаньня друкаваных СМІ падчас выбарчай кампаніі істотных зьмен не зазнаў. У адмысловым палажэньні прапішуць, у якіх газэтах кандыдаты ў дэпутаты атрымаюць права публікаваць перадвыбарныя праграмы, аб’ёмы перадвыбарных праграм, тэрміны, у якія іх трэба падаць у рэдакцыі, і некаторыя іншыя пытаньні. Навацыі закрануць радыё і тэлебачаньне — у сувязі з тым, што ў кандыдатаў зьявілася магчымасьць удзельнічаць у дэбатах, адзначыў сакратар Цэнтравыбаркаму.

На нарадзе абмяркоўвалася пытаньне, у які час і на якіх каналах іх лепш праводзіць. Сумесна з прадстаўнікамі СМІ былі выпрацаваныя адзіныя падыходы да арганізацыі і правядзеньня перадвыбарных выступленьняў і дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты, агавораны тэхнічныя моманты падрыхтоўкі і запісу выступаў, арганізацыі дэбатаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG