Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч зьмешчаны ў карцэр


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Зьняволены экс-кандыдат у прэзыдэнты, палітвязень Мікалай Статкевіч 27 чэрвеня быў зьмешчаны ў карцэр магілёўскай турмы № 4.

Палітык быў пакараны 10 суткамі карцэра ўсьлед за правакацыяй, якая была ўчынена супраць яго на мінулым тыдні. Стала таксама вядома аб спробах прызнаць яго схільным да суіцыду, паведамляе сайт statkevich.org.

Паводле жонкі палітыка Марыны Адамовіч, нешта падобнае яна чула ад начальніка адразу пасьля этапу, але падумала, што гэта недарэчная памылка. «Цяпер аказваецца, што гісторыя мае працяг. Што гэта азначае? Ці не спробу падрыхтаваць „алібі“?» — кажа Марына.

Раней Мікалай Статкевіч быў прызнаны «злосным парушальнікам парадку адбываньня пакараньня», «схільным да нападу» і «да ўцёкаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG