Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін ці два кубкі кавы могуць зьменшыць рызыку сардэчнай недастатковасьці.

Да такіх высноваў прыводзяць апошнія дасьледаваньні, пра якія паведамляе The Huffington Post.

Памяркоўнае ўжываньне кавы можа даваць станоўчы эфэкт, нягледзячы на звыклую заклапочанасьць адносна ўзьдзеяньня кафэіну на сэрца.

Калі Элізабэт Мастоўскі і іншыя супрацоўнікі ізраільскага Deaconess Medical Center прааналізавалі вынікі пяці дасьледаваньняў, апублікаваных з 2001 па 2011 год (чатыры праведзеныя ў Швэцыі і адно ў Фінляндыі) і прыйшлі да высновы, што кубак кавы можа зьнізіць рызыку сардэчнай недастатковасьці для 11 адсоткаў людзей.

Але ключавая ўмова пры гэтым – памяркоўнасьць. Бо 4-6 кубкаў кавы на дзень (ня кажучы ўжо пра большую колькасьць) для некаторых могуць быць нават небясьпечнымі.

Затое вось прыемная навіна: памяркоўнае ўжываньне кавы можа зьнізіць рызыку дыябэту 2-га тыпу.

І ўсё ж, кава – гэта не «напой здароўя» – перакананая кардыёляг супрацоўніца амэрыканскай Асацыяцыі сардэчных хваробаў. «Калі вы хочаце абараніць сваё сэрца, вы павінны добра харчавацца, не паліць і займацца фізычнымі практыкаваньнямі, – кажа яна. – Гэта асноўныя рэчы, якія трэба зрабіць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG