Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белавус: Арт сядзіба – гэта спроба, экспэрымэнт, праверка


На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Белавусам, дырэктарам культурнай адкрытай пляцоўкі «Арт Сядзіба».

25 чэрвеня кіраўніцтва прадпрыемства «Гарызонт» загадала да 23 ліпеня вызваліць памяшканьне, якое займае гэтая творчая ўстанова. «Арт Сядзіба» распачала грамадзкую акцыю, прапанаваўшы прыхільнікам пісаць лісты ў сваю абарону ў ЗАТ «Гарызонт», у Менгарвыканкам і Міністэрства культуры.

Культурная адкрытая пляцоўка «Арт Сядзіба» была заснаваная ў сьнежні 2011 году як беларускамоўны маладзёвы асяродак дзеля рэалізацыі самых розных творчых маладзёвых ініцыятываў.

За сем месяцаў у «Арт Сядзібе» адбылося больш за 100 творчых імпрэзаў – кінапаказы, літаратурныя вечарыны, мастацкія выставы і маладзёвыя дыскусіі. Тут пабывалі тысячы чалавек.

Гасьцямі «Арт Сядзібы» былі такія вядомыя палітыкі, мовазнаўцы, гісторыкі і музыкі, як Вінцук Вячорка, Пятро Садоўскі, Ігар Кузьняцоў, Лявон Вольскі.

У чэрвені ў «Арт Сядзібе» адбылася літаратурна-музычная імпрэза з нагоды 10-гадовага юбілею «Бібліятэкі Свабоды» – кніжнай сэрыі Радыё Свабода.

Адказы Паўла Белавуса на пытаньні наведнікаў сайту чытаць ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG