Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя падвышае заробкі


З 1 ліпеня мінімальны памер аплаты працы ў Францыі вырасьце на 2% – аб гэтым рашэньні абвясьціў францускі міністар працы Мішэль Сапэн.

Мінімум цяпер складзе 9 эўра 40 цэнтаў за гадзіну без вылікаў. З 2-х працэнтаў падвышэньня «рэальны» рост складзе 0,6%, астатнія 1,4% – гэта датэрміновая індэксацыя паводле ўзроўню інфляцыі.

За 5 гадоў кіраваньня прэзыдэнта Сарказі ўлады Францыі не падвышалі мінімальны заробак, а толькі індэксавалі яго паводле інфляцыі.

Мінімальны заробак у Францыі атрымлівае кожны дзясяты працаўнік, або 2,5 мільёна чалавек.

Супраць падвышэньня мінімальнага заробку ва ўмовах крызысу выступаў Саюз францускіх прадпрымальнікаў Medef. Бізнэс баяўся, што гэтая мера ляжа дадатковым цяжарам на малыя прадпрыемствы і прывядзе да росту беспрацоўя. Прафсаюзы, наадварот, настойвалі на больш істотным падвышэньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG