Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дарогах у Менску часьцей сталі гінуць людзі


Дзяржаўтаінспэкцыя Менску паведамляе, што ў дарожна-транспартных здарэньнях на вуліцах гораду часьцей сталі гінуць людзі.

Ад пачатку году ў сталіцы былі зафіксаваныя 282 аварыі ў якіх загінулі 24 чалавекі, што на 14% больш, чым за гэты ж час летась.

Найчасьцей аварыі здараліся з-за перавышэньня хуткасьці, пераходаў дарогі ў недазволеных месцах і п’яных кіроўцаў. Найбольш людзей загінула падчас наездаў на іх аўтамабіляў і з прычыны наездаў на транспарт і іншыя перашкоды.

Менскае ДАІ таксама паведамляе, што калі дарожна-транспартнае здарэньне адбылося па віне кіроўцы, то найчасьцей яму 24-28 гадоў. Калі па віне мінака, то яму альбо больш за 59, альбо менш за 19. Гібелі дзяцей на сталічных дарогах сёлета не здаралася, а найбольш небясьпечны дзіцячы ўзрост — ад 7 да 12 гадоў.

Найчасьцей аварыі здараліся ў пятніцу, а гінулі людзі найбольш ў сераду і суботу. Самы аварыйны час сутак быў зафіксаваны з 18.00 да 21.00., а гібель людзей здаралася з 18.00 да 24.00, паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG