Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіпр зьвярнуўся да ЭЗ па грошы. Пасьля Грэцыі, Ірляндыі, Гішпаніі і Партугаліі


Міністры фінансаў 17 краінаў эўразоны пасьля тэлефонных перамоваў у сераду выказалі гатовасьць аказаць фінансавую дапамогу Кіпру.

Раней атрыманьне просьбы аб фінансавай дапамозе ад Кіпра пацьвердзіў і Міжнародны валютны фонд. У заяве Эўрагрупы гаворыцца, што наступным крокам стане абмеркаваньне праграмы выратаваньня эканомікі Кіпра. У ім прымуць удзел прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі, Эўрапейскага цэнтральнага банку, улады Кіпра і Міжнародны валютны фонд.

Паводле дадзеных фінансістаў ЭЗ, Кіпру можа спатрэбіцца да 10 мільярдаў эўра. Міністар фінансаў Кіпра Васос Шыарлі заявіў, што памер крэдыту пакуль не вызначаны. Кіпр стане пятай краінай эўразоны, якая зьвярнулася да ЭЗ па фінансавую дапамогу — пасьля Грэцыі, Ірляндыі, Гішпаніі і Партугаліі.
XS
SM
MD
LG