Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Портнікаў: «Лукашэнка зрабіў Януковічу кепскую паслугу»


Віталь Портнікаў

Віталь Портнікаў

«Калі Лукашэнка на фінале будзе сядзець у лёжы, то эўрапейскія кіраўнікі будуць шукаць месца сярод гледачоў»

Аляксандар Лукашэнка наведае фінал чэмпіянату Эўропы па футболе, які адбудзецца 1 ліпеня ў Кіеве. Гэты факт камэнтуе з Кіева аглядальнік Радыё Свабода Віталь Портнікаў.

Портнікаў: «Мне падаецца, што сам факт прыезду беларускага прэзыдэнта ў Кіеў ставіць пад сумнеў нават тэарэтычныя магчымасьці таго, што побач зь Віктарам Януковічам на фінале „Эўра“ будуць прысутнічаць эўрапейскія кіраўнікі. Бо, як вядома, яны апошнія гады робяць усё магчымае, каб з Лукашэнкам не сустракацца і рукі яму ня ціснуць.

Калі Лукашэнка вырашыў з уласнай ініцыятывы прыехаць у Кіеў, то ён такім чынам зрабіў кепскую паслугу Віктару Януковічу. Ён пазбавіў украінскага прэзыдэнта нават тэарэтычнай магчымасьці манэўру. Калі эўрапейскія лідэры прыбудуць на фінал, то ім давядзецца шукаць сабе месцаў сярод гледачоў, а не ў афіцыйнай лёжы, дзе сядзіць Лукашэнка».

Цыганкоў: «Ці азначае гэта, што словы Лукашэнкі пра „вашывасьць“ украінскага кіраўніцтва ў Кіеве ўжо забытыя?»

Портнікаў: «Наконт таго, ці памірыўся Лукашэнка зь Януковічам... Мы памятаем, як беларускі прэзыдэнт выступаў з абразьлівымі заявамі на адрас Уладзімера Пуціна ці іншых расейскіх кіраўнікоў. Але адразу забіраў свае словы назад, як толькі трэба было прыняць ад Масквы новую порцыю фінансавай падтрымкі. Зараз ён вырашыў узяць назад словы пра ўкраінскае кіраўніцтва. Ня думаю, што тут ёсьць нешта новае ў ягонай дзейнасьці».

Цыганкоў: «Чаму? Нешта яму патрэбна зараз ад Украіны?»

Портнікаў: «Найперш — легітымізацыя, бо ня так шмат кіраўнікоў дзяржаваў, якія гатовыя сустракацца зь ім і паціскаць яму руку. Акрамя таго, у Менску і Кіева ёсьць супольныя задачы — абмежаваць расейскі ўплыў на ўласныя прадпрыемствы, заблякаваць магчымасьць куплі расейскімі алігархамі беларускай і расейскай эканомікі. Тут Лукашэнка і Януковіч дзейнічаюць паводле правіла з амэрыканскіх вэстэрнаў — «Тэхас маюць рабаваць тэхасцы».
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG