Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Лукашэнка наведае фінал чэмпіянату Эўропы па футболе, які адбудзецца 1 ліпеня ў Кіеве.

Пра гэта сёньня сказаў амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка.

"1 чысла кіраўнік дзяржавы прыедзе, будзе сустрэча з Віктарам Фёдаравічам (Януковічам)",— цытуе выказваньні Вялічкі на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве агенцтва УНІАН.

Беларускі амбасадар падкрэсьліў, што асноўнай мэтай візыту Лукашэнкі зьяўляецца наведваньне фіналу чэмпіянату Эўропы. Пры гэтым беларускі бок запрасіў сустрэчу з Януковічам і спадзяецца, што яна адбудзецца, нягледзячы на тое, што многія іншыя кіраўнікі дзяржаў таксама наведаюць чэмпіянат.

Пра свой намер прыехаць у Кіеў на фінальны матч Эўра-2012 заяўляла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG