Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З экстрэмізмам і тэрарызмам будзе змагацца і Міністэрства інфармацыі


У сьпіс дзяржаўных установаў, якія змагаюцца з тэрарызмам і экстрэмізмам могуць быць дададзеныя Памежны і Мытны камітэты Беларусі, а таксама Міністэрства інфармацыі.

Такая норма закладзеная ў зьмяненьнях і дапаўненьнях у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях барацьбы з тэрарызмам і супрацьдзеяньня экстрэмізму. Гэты законапраект ухвалілі сёньня ў першым чытаньні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў, які прадстаўляў гэты дакумэнт, сказаў, што неабходнасьць далучэньня да органаў дзяржбясьпекі, унутраных спраў і пракуратуры, якія цяпер займаюцца гэтымі пытаньнямі, яшчэ і мытных і памежных камітэтаў зьвязана з тым, што іх адсутнасьць у гэтым сьпісе «стварала пэўныя цяжкасьці пры канфіскацыі інфармацыйнай прадукцыі і пры яе перасоўваньні праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь».

Уключэньне ў дадзены сьпіс яшчэ і Міністэрства інфармацыі старшыня КДБ патлумачыў тым, што гэта дапаможа не дапушчаць распаўсюджаньня інфармацыі, разьмяшчэньне якой у сродках масавай інфармацыі забароненае.
XS
SM
MD
LG