Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падарункі Чавэса Лукашэнку цягнуць на 3 мільярды даляраў


Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка

Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка

Пра гэта заявіў журналістам апазыцыйны кандыдат на пасаду прэзыдэнта Вэнэсуэлы Энрыкэ Капрылес Радонскі.

39-гадовы палітык у прыватнасьці зазначыў:

«За пэрыяд 2005–2011 урад Чавэса выдаткаваў на падарункі Менску каля 3 мільярдаў даляраў ЗША».

Паводле Капрылеса, ён мае падставы сьцьвярджаць, што за апошнія 6 гадоў сумы падобных падарункаў Чавэса ў 40 краін сьвету складаюць 70 мільярдаў даляраў.

У гэтыя дні Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем робіць турнэ па Лацінскай Амэрыцы. Наступная краіна пасьля Вэнэсуэлы — Эквадор.
XS
SM
MD
LG