Лінкі ўнівэрсальнага доступу

40 сутак за пэрфоманс «Мусарок»


Іван Амельчанка на Чарнобыльскім шляху. 26 красавіка 2012

Іван Амельчанка на Чарнобыльскім шляху. 26 красавіка 2012

26 чэрвеня ў другой палове дня менская міліцыя затрымала актывіста Івана Амельчанку. Суд пакараў яго адміністратыўным арыштам на 15 сутак нібыта за брыдкаслоўе.

Супрацоўнікі міліцыі бязьлітасна помсьцяць актывісту Івану Амельчанку за ягоны пэрфоманс, — зазначае Праваабарончы цэнтар «Вясна».

26 красавіка падчас Чарнобыльскага шляху Амельчанка стаў каля пераапранутага апэратыўніка з самаробным плякатам «Мусарок».

15 траўня Іван Амельчанка вырашыў самастойна прыйсьці ў міліцыю, паколькі яго цягам некалькіх тыдняў спрабавалі выклікаць праз бацькоў для дачы тлумачэньняў па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года. У аддзяленьні міліцыі Івана адвялі ў асобнае памяшканьне, дзе пратрымалі да позьняга вечара і склалі пратакол. У судзе абвінавацілі ў дробным хуліганстве і пакаралі арыштам на 15 сутак.
30 траўня Іван Амельчанка меўся выйсьці з турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску, аднак яго адразу ж завезьлі ў Маскоўскі РУУС, дзе склалі пратакол за хуліганства і асудзілі яшчэ на 10 сутак. Як і некаторых іншых моладзевыя актывістаў, яго ўтрымлівалі за кратамі да заканчэньня візыту Ўладзіміра Пуціна ў Менск.

26 чэрвеня Івана зноў пакаралі адміністратыўным арыштам на 15 сутак нібыта за брыдкаслоўе.

Такім чынам Іван Амельчанка за няпоўныя два месяцы правёў і правядзе за кратамі 40 сутак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG