Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка называе Колю пераемнікам


Аляксандар Лукашэнка заявіў Уга Чавэсу, што прывёз малодшага сына Мікалая ў Каракас, каб было каму пераняць эстафэту супрацоўніцтва з Вэнэсуэлай праз 20-25 гадоў.

Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавэс ў часе перамоваў у Каракасе выказалі перакананьне, што супрацоўніцтву дзьвюх краін ніхто не можа перашкодзіць і ў будучыні будзе каму перадаць эстафэту дружалюбных адносін.

«Сёньня ў Вэнэсуэле сьвяточны дзень, мы прымаем прэзыдэнта Лукашэнку і яго сына... Я хацеў бы ў гэты прыгожы дзень выказаць сваё шчасьце і падзяку за твой візыт, Аляксандр, візыт беларускага народа, народа гераічнага, сьціплага, працавітага. Сардэчна запрашаем, брат! На працягу апошніх гадоў мы не толькі выбудавалі наш стратэгічны саюз, а пабудавалі цяперашняе братэрства», — цытуе заяву Уга Чавэса агенцтва «Інтэрфакс».

У сваю чаргу Лукашэнка сказаў, што некаторыя пачалі сумнявацца ў сур’ёзнасьці пэрспэктыў гэтага супрацоўніцтва:

«Ты правільна сказаў, што побач з намі знаходзіцца мой малы. Гэта сьведчыць аб тым, што мы сур’ёзна і надоўга заклалі асновы нашага супрацоўніцтва, і ёсьць каму пераняць эстафэту гэтага супрацоўніцтва праз 20-25 гадоў. Хачу запэўніць у тым, што ўсе дамоўленасьці, якія мы заключаем, будуць выконвацца датэрмінова. Мы прыехалі ў Вэнэсуэлу здалёку, мы хочам часьцінку свайго сэрца, душы пакінуць тут. Мы прыехалі сюды не як калянізатары, як гэта рабілі некаторыя. Мы зробім усё, каб цябе ніхто не папракнуў ў тым, што ты супрацоўнічаеш зь Беларусьсю».

Лукашэнка пацьвердзіў пляны беларускага боку па будаўніцтву новых вытворчасьцяў у Вэнэсуэле і навучаньня вэнэсуэльскіх спэцыялістаў для працы на іх:

«Мы павінны кожны год будаваць па 3-5 новых заводаў і фабрык. Пабудаваць іх нескладана, галоўнае — навучыць людзей працаваць на іх. Мы зробім усё, каб падрыхтаваць вашых людзей, каб яны маглі працаваць на высокатэхналягічных вытворчасьцях».

Затым прэзыдэнты падключыліся да тэлемоста з рознымі рэгіёнамі Вэнэсуэлы, дзе нядаўна былі ўведзены ў эксплюатацыю новыя вытворчасьці. У прыватнасьці, гаворка ішла аб вытворчасьці аўтамабіляў МАЗ, разьлічаным на выпуск 5 тысяч грузавікоў у год.

Зьвяртаючыся да прадстаўнікоў СП, А.Лукашэнка заявіў, што побач неабходна пабудаваць лінію па вытворчасьці аўтобусаў МАЗ.

«Давайце і гэта зробім», — адрэагаваў Чавэс.

Лукашэнка пазытыўна ацаніў рэалізацыю праекта па стварэньні трактарнага завода:

«Тут можна будзе вырабляць 10 тысяч трактароў год. Але гэта толькі ў адну зьмену. А калі ў тры зьмены, то гэта будзе 30 тысяч ».



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG