Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны другі замежны заўзятар упершыню пакаштаваў украінскае сала падчас футбольнага Эўра-2012.

Адпаведнае апытаньне правялі агенцтва AgriSurvey і Ўкраінскі клюб аграрнага бізнэсу. Паводле вынікаў апытаньня 56 працэнтаў замежных футбольных заўзятараў на пытаньне, ці чулі яны нешта пра сала, адказалі: «А што гэта такое?». Паведамляецца таксама, што тым, хто пакаштаваў сала ўпершыню, спадабаўся гэты прадукт. Сярод іншых украінскіх страваў замежнікі ўпадабалі боршч (39 %), варэнікі (20%), катлету па-кіеўску (9%), галубцы і дранікі (па 4%). Некаторыя заўзятары таксама адзначылі крывянку ці хрэн з бураком.
XS
SM
MD
LG