Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«А што Мілінкевіч зрабіў, каб дапамагчы мне пераканаць грамадзянскую супольнасьць?»


Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімер Мацкевіч і Уладзімер Някляеў абмеркавалі пытаньні мадэрнізацыі Беларусі ў новым відэапраэкце «Парадак дня».

Першы выпуск перадачы прысьвечаны Эўрапейскаму дыялёгу па мадэрнізацыі Беларусі.

«На тле перадвыбарчай імітацыі палітычнай актыўнасьці шматлікія жыцьцёва важныя пытаньні застаюцца за кадрам. Выпускі „Парадку дня“ акцэнтуюць увагу на тых ключавых праблемах развіцьця краіны, без рашэньня якіх нельга разлічваць на годную будучыню для Беларусі і яе грамадзян. Грамадзяне Беларусі даўно чакаюць ад дэмакратычных сіл адзінства і альтэрнатыўнай стратэгіі пераменаў, але пераадоленьне рознагалосьсяў і разьяднанасьці ў палітычным асяроддзі магчыма толькі з дапамогай дыялёгу. Адзіная пазыцыя не можа зьявіцца з ніадкуль без папярэдняга абазначэньня адрозненьняў, якія патрабуюць іх паступовага збліжэньня і ўзгадненьня», — адзначае адзін з ініцыятараў праекту інфармацыйная служба ЭўраБеларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG