Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўганаруюць лепшых перакладчыкаў на беларускую мову


Вокладка аднаго з нумароў часопіса «ПрайдзіСьвет»

Вокладка аднаго з нумароў часопіса «ПрайдзіСьвет»

27 чэрвеня ў кнігарні «логвінаЎ» ўзнагародзяць ляўрэатаў прэміі часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСьвет».

Пераможцаў абяруць у намінацыях «Проза», «Паэзія» і «ПрайдзіСьвет».

У склад журы ўвайшлі:
  • перакладчык і выкладчык Марына Казлоўская
  • перакладчык і сябра рады часопіса «ПрайдзіСьвет» Кацярына Маціеўская
  • рэдактар часопіса «Дзеяслоў» і старшыня СБП Барыс Пятровіч
  • перакладчык і выкладчык Сяргей Сматрычэнка
  • кандыдат філялягічных навук і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута
  • паэт, перакладчык і старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч
  • перакладчык і сябра рады часопіса «ПрайдзіСьвет» Ганна Янкута.

Прэмію за найлепшы пераклад заснавалі ў 2010 годзе інтэрнэт-часопіс «ПрайдзіСьвет» і беларускі ПЭН-цэнтр. Яе першымі ляўрэатамі сталі Вера Бурлак, Антон Францішак Брыль і Ганна Янкута.


Падрабязнасьці — вечарам на сайце «Свабоды»


XS
SM
MD
LG