Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТА падтрымала Турцыю і асудзіла Сырыю


Генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн
Генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн

НАТА выказала сваю падтрымку Турцыі і асудзіла Сырыю, якая днямі зьбіла турэцкі самалёт. Пра гэта заявіў генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн пасьля завяршэньня Рады НАТА ў Брусэлі, скліканай на просьбу Турцыі.

Расмусэн адзначыў, што зьвяз будзе ўважліва сачыць за сытуацыяй на турэцка-сырыйскай мяжы і прыме дадатковыя меры ў выпадку неабходнасьці. Сёньня ж прэм’ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што Турцыя будзе адказваць на любое парушэньне Сырыяй сумеснай мяжы:

«Пасьля гэтага апошняга інцыдэнту мы ўжо перайшлі ў іншы стан, мы ня будзем цярпець, а таксама не пакінем без пакараньня любую пагрозу бясьпецы, якую створыць сырыйскі рэжым на нашай мяжы».

Прадстаўнікі Сырыі заяўляюць, што ў мінулую пятніцу турэцкі самалёт парушыў паветраную прастору Сырыі і вайскоўцы мелі права яго зьбіць. Паводле сырыйскай вэрсіі самалёт упаў у мора, пошукі самалёта і двух пілётаў вядуцца.

Расейскі МЗС выказаў меркаваньне, што інцыдэнт з турэцкім самалётам ня трэба разглядаць як правакацыю або пэўны намер. Паводле крыніцаў расейскай газэты «Ведомости» Расея прыпыніла пастаўкі ў Сырыю партыі зэнітных ракетных сыстэмаў С-300. У той жа час працягваецца выкананьне кантрактаў па пастаўках у сырыю расейскіх СПА комплексаў сярэдняй дальнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG