Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь за год згубіла 12 тысяч кваліфікаваных будаўнікоў


Каля 12 тысяч спэцыялістаў будаўнічай галіны зьехалі зь Беларусі за год, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Марат Лосеў.

«З 2011 году будаўнічыя трэсты страцілі значную частку кваліфікаванага пэрсаналу. І, натуральна, гэта не магло не адбіцца на тэрмінах будаўніцтва асобных дамоў. Зь Беларусі зьехала мінімум 12 тысячы будаўнікоў. Людзі шукаюць, дзе зарплата вышэй», – сказаў Лосеў.

Ён удакладніў, што шмат хто з тых, хто зьехаў, працуюць на будоўлях у Расеі.

«Эканамічныя моманты, якія існавалі з пачатку 2011 году (валютна-фінансавы крызыс – рэд.), нанесьлі непапраўную шкоду для будаўнічых арганізацый. Найбольш слабыя зь іх проста зьнікалі», – адзначыў Лосеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG