Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаўляецца суд над кніжнікам Яўдахам


Алесь Яўдаха. Фота «Нашай Нівы»

Алесь Яўдаха. Фота «Нашай Нівы»

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску 27 чэрвеня аднаўляецца разгляд крымінальнай справы супраць заснавальніка беларускамоўнага інтэрнэт-сэрвісу «Кнігі поштай» Алеся Яўдахі.

Яўдаху вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці за тое, што дапамагаў людзям набываць беларускія кнігі.

Алесь Яўдаха дасылаў праз пошту кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзімера Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна і многіх іншых, якія цяжка набыць у дзяржаўных крамах.

У гэтым пракуратура ўгледзела незаконнае прадпрымальніцтва і зьвярнулася ў суд.

Абвінавачаньне замовіла 230 сьведак – карыстальнікаў паслугаў – з розных гарадоў краіны, зь якіх каля сотні было дапытана падчас судовых паседжаньняў.

Суд над Алесем Яўдахам распачаўся летась і быў перапынены ў лістападзе ў зьвязку з правядзеньнем экспэртызы матэрыялаў справы. Паводле выстаўленага абвінавачаньня Алесю Яўдаху пагражае ад двух гадоў абмежаваньня волі да трох гадоў турмы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG