Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарнагорыя – кандыдат ў сябры Эўразьвязу


Падгорыца, марш пратэсту супраць карупцыі

Падгорыца, марш пратэсту супраць карупцыі

Міністры замежных справаў Эўразьвязу прынялі рашэньне, што Чарнагорыя можа пачаць перамовы аб далучэньні да Эўразьвязу. Такое рашэньне было прынятае сёньня на нарадзе міністраў – Радзе ЭЗ – у Люксэмбургу.

Запрашэньне мае быць ухваленае на саміце Зьвязу, які пройдзе ў гэтую пятніцу. Былая югаслаўская рэспубліка, якая абвясьціла пра сваю незалежнасьць ад Сэрбіі ў 2006 годзе, таксама зьяўляецца кандыдатам у сябры НАТО.

Сэрбія атрымала афіцыйны статус кандыдата ў сябры ЭЗ на саміце Зьвязу ў сакавіку сёлета.
XS
SM
MD
LG