Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына патрабуе ўжыць 5-ты артыкул статуту НАТО


Турэччына зьвярнулася да сваіх саюзьнікаў па НАТО з прапановай разглядаць зьбіцьцё на мінулым тыдні сырыйскімі ВПС турэцкага самалёта як напад на ўвесь альянс. У гісторыі НАТО гэта ўсяго другі выпадак, калі краіна-ўдзельніца альянсу скарысталася правам на скліканьне такіх кансультацый.

Турэцкі ўрад зьвярнуўся да НАТО з просьбай ужыць артыкул 5-ты статуту альянсу. Калі сытуацыя атрымае супольную ацэнку ўсіх краін-удзельніц, гэты артыкул абавязвае ўсе краіны НАТО абараніць межы Турэччыны ад пагроз з боку Сырыі. Пры гэтым віцэ-прэм'ер турэцкага ўраду Бюлет Арынч заявіў, што яго краіна «не хацела б ні з кім ваяваць».

Турэцкі самалёт быў зьбіты 22 чэрвеня, ён упаў ля сырыйскага ўзьбярэжжа Міжземнага мора. Учора Анкара паведаміла пра абстрэл сырыйцамі яшчэ аднаго турэцкага самалёта, які аднак здолеў вярнуцца на базу. Дамаск сьцьвярджае, што турэцкія самалёты падчас абстрэлу знаходзіліся ў паветранай прасторы Сырыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG