Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінсувязі прапануе відэакантроль ў інтэрнэт-клюбах


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі прапануе альтэрнатыўныя варыянты абавязковай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэту ў клюбах, кавярнях і іншых установах.

Праект адпаведнай пастановы Саўміна ўжо падрыхтаваны і вынесены на грамадзкае абмеркаваньне, паведамілі БелаПАН у Мінсувязі.

Праектам дакумэнта прапаноўваецца, у прыватнасьці, дапоўніць дзейныя пастановы нормамі, якія прадстаўляюць уладальнікам кампутарных клюбаў, інтэрнэт-кавярняў і пунктаў калектыўнага карыстаньня інтэрнэтам магчымасьць ажыцьцяўляць (на выбар) ідэнтыфікацыю карыстальнікаў паслуг як з дапамогай дакумэнтаў, якія сьведчаць асобу (дзейная норма), так і з выкарыстаньнем альтэрнатыўных сродкаў, напрыклад, тэхнічных сродкаў фота-і відэафіксацыі, альбо з выкарыстаньнем іншых апаратна-праграмных сродкаў, якія забясьпечваюць супастаўленьне сеткавых рэквізытаў карыстальнікаў зь іх устаноўленымі дадзенымі.

Так, у якасьці аднаго з варыянтаў прапануецца магчымасьць выкарыстаньня для гэтай мэты рэгістрацыю з дапамогай адпраўкі SMS-паведамленьня. У залежнасьці ад тэхнічных магчымасьцяў апэратараў электрасувязі і пастаўшчыкоў паслуг магчымыя і іншыя варыянты арганізацыі доступу, якія не патрабуюць ажыцьцяўленьня ідэнтыфікацыі з выкарыстаньнем дакумэнтаў, якія сьведчаць асобу. Пры гэтым выбар канкрэтнага спосабу ідэнтыфікацыі ўстанаўліваецца непасрэдна кіраўнікамі кампутарных клюбаў.

Як лічаць у Мінсувязі, прымяненьне альтэрнатыўных спосабаў ідэнтыфікацыі дазволіць выключыць неабходнасьць наяўнасьці пры сабе дакумэнтаў, якія сьведчаць асобу, і, адпаведна, прадставіць дадатковыя магчымасьці па карыстаньню паслугамі ў інтэрнэт-клюбах.
XS
SM
MD
LG