Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка з сынам прыляцеў у Каракас. Чакаецца, што сёньня ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Уга Чавэсам.


Перад сёньняшнім візытам у Вэнэсуэлу Лукашэнка не шкадаваў камплімэнтаў Чавэсу.

«Мы з Чавэсам — людзі адной ідэалёгіі. Тыя, хто супраць нас змагаецца, прапаведуюць іншую ідэалёгію»,— сказаў Лукашэнка ў інтэрвію тэлекампаніі «Вэнэсолана дэ Тэлевісьён» перад сваім візытам у Каракас.

«Але тут нават пытаньне не ідэалёгіі. Тут пытаньне эканамічнае. Вельмі многія карпарацыі, дзяржавы, і ўрады хацелі б бачыць і мець Вэнэсуэлу сваім сыравінным прыдаткам. А сыравінная краіна заўсёды залежная ад іншых»,— сказаў Лукашэнка.



«У чым каштоўнасьць Вэнэсуэлы для Беларусі? Мы сапраўды маем высокаарганізаваную, высокага ўзроўню краіну з добрай эканомікай, добрай адукацыяй, навукай, але мы не маем тых прыродных рэсурсаў, якія маюць іншыя дзяржавы, у тым ліку і Вэнэсуэла. Такім чынам, мы залежныя ў сыравінным дачыненьні ад іншых дзяржаў .

І калі мы з Вэнэсуэлай аб’ядноўваемся, гэтая залежнасьць зьнікае. Камусьці не падабаецца наша эканамічная незалежнасьць. Такім чынам, вы падтрымліваеце нас, мы падтрымліваем вас», — цытуе Лукашэнку «Інтэрфакс».

«Чавэс сапраўды вялікі чалавек. Мне здаецца, што ў яго няма недахопаў, як у чалавека. Ён просты, ён прыцягвае да сябе, ён вельмі прыязны. Але самае галоўнае — гэта мужны чалавек, гатовы падставіць табе плячо ў самую цяжкую хвіліну. Пагадзіцеся , што не кожны гэта можа. У нас вельмі сяброўскія, братэрскія адносіны двух кіраўнікоў. Мы, напэўна, з Чавэсам і зьяўляемся братамі таму, што мы адкрытыя», сказаў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG