Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар «Арт Сядзібы»: Мы стварылі прэцэдэнт


10-годзьдзе "Бібліятэкі Свабоды"
10-годзьдзе "Бібліятэкі Свабоды"

Госьць «Вынікаў дня» — Павал Белавус, дырэктар культурнай адкрытай пляцоўкі «Арт Сядзіба». 25 чэрвеня кіраўніцтва прадпрыемства «Гарызонт» загадала да 23 ліпеня вызваліць памяшканьне, якое займае гэтая творчая ўстанова.

Аляксей Знаткевіч: Якую вам назвалі афіцыйную прычыну для скасаваньня арэнды?

Павал Белавус: Сёньня атрымалі афіцыйную паперу, што з намі скасоўваюць дамову. У ён пазначаныя такія прычыны, што мы парушалі правілы пажарнай бясьпекі, выкарыстаньня памяшканьня, а таксама тое, што гэтае памяшканьне непрыдатнае для правядзеньня творчых сустрэчаў, лекцый, канфэрэнцый, чым мы ўвесь час там займаліся. Хаця хачу адзначыць, што афіцыйна ў дамове як раз і напісана, што мы можам гэтае памяшканьне выкарыстоўваць для вядзеньня і правядзеньня масавых мерапрыемстваў культурнага характару.

Знаткевіч: А раней былі нейкія прэтэнзіі ў гэтай сувязі?

Белавус: Не. Калі мы толькі пачыналі здымаць памяшканьне, да нас зьвярнуліся з такімі словамі аднойчы, што мы не мэтанакіравана выкарыстоўваем памяшканьне. Зьбіралася моладзь, нейкія сустрэчы ладзіліся, і мы зьвярнуліся да «Гарызонту» з просьбай уключыць дадатак у дамову, што мы маем права, бо найперш мы ім і казалі, што памяшканьне будзе выкарыстоўвацца для правядзеньня розных публічных мерапрыемстваў, бо мы сябе ад пачатку пазыцыянавалі, як адкрытая культурная пляцоўка «Арт-сядзіба».

Знаткевіч: Ці тлумачылі нешта прыватна?

Белавус: Ніякіх прэтэнзій да нас не было, і мы вялі сябе ціха і ветліва з суседзямі, якія вакол нас знаходзяцца. А гэта невялікія офісы камэрцыйных
прыйшоў, прапанаваў і зрабіў, без марнага юрыдычнага і ідэалягічнага складніку
.

кантораў. Мы здымалі ў арэнду ў фірмы, якая знаходзіцца ў холдынгу «Гарызонт» і адказвае за здачу памяшканьняў у арэнду. Калі кіраўніца гэтай ўстановы нам паведаміла пра скасаваньне дамовы, па яе вачах было зразумела, што мы не тэхніку бясьпекі парушылі, зразумела, што ўсе пытаньні і прычыны ідуць ад тых, хто вышэй. Як яна сказала, яны зацікаўленыя ў тым, каб здымалі памяшканьне. Будынак, хоць і знаходзіцца ў цэнтры гораду, але ён ня вельмі прыдатны для выкарыстаньня пад офісы сур’ёзных фірмаў. Гэта памяшканьне знаходзіцца ў будынку, дзе раней быў завод, у сутарэньнях, у індустрыяльным стылі, ён як раз падыходзіць для такой культурнай суполкі, як гэта актыўна прынята ў Эўропе. Гэта сусьветная тэндэнцыя. Я гэта хацеў патлумачыць, але яны ўсё ж настойвалі на тым, што будынак гэты непрыдатны для таго, каб у ім знаходзілася такая незразумелая ўстанова і зьбіраліся такія незразумелыя людзі.

Знаткевіч: За гэтыя больш чым паўгоду існаваньня — чым вы найбольш ганарыцеся, з таго, што атрымалася зрабіць?


Белавус: За гэты час мы стварылі прэцэдэнт. Мы стварылі месца, адкрытае для ініцыятываў, для людзей, куды мог амаль што кожны прыйсьці, прапанаваць нешта
памяшканьне знаходзіцца ў будынку, дзе раней быў завод, у сутарэньнях, у індустрыяльным стылі, ён як раз падыходзіць для такой культурнай суполкі, як гэта актыўна прынята ў Эўропе
.

і атрымаць згоду на правядзеньне. За гэты час мы правялі больш за 100 мерапрыемстваў, некалькі тысячаў людзей прайшлі праз нашы мерапрыемствы — вядомыя і знаныя грамадзкія дзеячы, мастакі. Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі праводзілі ў нас моўныя сустрэчы, і моладзь прыходзіла і не краналася пытаньняў палітыкі, а проста размаўляла пра мову. Праводзілі і дабрачынныя акцыі, падчас якіх выступалі і знаныя беларускія музыкі — гурт «Рэха», Зьміцер Вайцюшкевіч, Піт Паўлаў ды іншыя. На 10-годзьдзі «Бібліятэкі Свабоды» выступаў Лявон Вольскі. Тут было шмат маладых музыкаў, мастакоў, літаратараў, якія праводзілі свае сустрэчы і гэтым прыцягвалі моладзь. Мы сваёй працай вялікі ўнёсак у культурныя дасягненьні, я лічу, зрабілі. Галоўная ідэя была — стварыць цікавае месца, якое б падкрэсьліла, што Менск зьяўляецца таксама і эўрапейскім горадам з эўрапейскімі традыцыям

Знаткевіч: Вы ў адным з ранейшых інтэрвію казалі, што мы прыцягнулі ўвагу да гэтага месца. Можа рэч у тым, што прыцягваць увагу небясьпечна?

Белавус: Я пра гэта таксама размаўляў зь кіраўніцтвам. Калі ты робіш нешта актыўна, адкрыта, бо мы ўсе нашыя мерапрыемствы, усё што адбываецца ў «Арт-сядзібе» адкрыта прэзэнтавалі і паказвалі праз сацыяльныя сеткі ў першую чаргу. Мы не хаваліся і не кансьпіраваліся. Калі праяўляеш актыўнасьць, то да цябе зьяўляецца ўвагу з боку СМІ, цікавых ініцыятываў, але і адпаведна іншых структураў, для якіх такая дзейнасьць выклікае зьдзіўленьне і нейкую заклапочанасьць. Ці мы хацелі зьмяніць уладу ў краіне? Рыхтавалі рэвалюцыянэраў? Не, мы ў першую чаргу рыхтуем і ствараем прыгожы новы твар маладой Беларусі, ствараем магчымасьці для рэалізацыі творчых людзей.

Знаткевіч: Ці ёсьць магчымасьць працягнуць жыцьцё «Арт-сядзібы» у іншым месцы?

мы ў першую чаргу рыхтуем і ствараем прыгожы новы твар маладой Беларусі

Белавус: Зразумела. што мы працягнем працу. У нас ёсьць свая інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова, якую мы зрабілі. Мы працягнем працу ў ёй і зараз праз розныя суполкі, інфармацыйныя рэсурсы ў тым ліку і ў сацыяльных сетках будзем зьвяртацца да моладзі, каб яны падтрымалі нас лістамі, зваротамі да заводу «Гарызонт». І другі крок — зьвернемся да ўстановаў, якія гатовыя прымаць такую «Арт-сядзібу», для якіх яна будзе пажаданая. Я спадзяюся, ёсьць такія людзі, і мы сваёй дзейнасьцю паказалі, што мы вартыя таго, каб быць цікавай кропкай на мапе Менску.

Знаткевіч: На вашую думку, ў Менску не хапае такіх пляцовак?

Белавус: У нас яшчэ ёсьць шанец да 23 ліпеня. Тыя мерапрыемствы, якія заплянавалі, спадзяемся правесьці, бо ёсьць графік, плян, ня хочацца людзям адмаўляць. На цяперашні час гэтых месцаў зусім мала. У нас была галоўная ідэя і яна застаецца — лёгкасьць, прыйшоў, прапанаваў і зрабіў, без марнага юрыдычнага і ідэалягічнага складніку.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:11:05 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG