Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі МЗС: Андрэй Пачобут ня ёсьць недатыкальным


25 чэрвеня прэсавая служба Міністэрства замежных справаў пракаментавала міжнародную рэакцыю на арышт журналіста, сябра незарэгістраванага «Саюза палякаў на Беларусі» Андрэя Пачобута.

«Выклікае зьдзіўленне лексіка, што выкарыстоўваецца афіцыйнымі прадстаўнікамі Рэспублікі Польшча, якія адкрыта кажуць аб аказаньні „ціску“ на беларускі бок у сувязі з затрыманьнем А. Пачобута і заклікаюць да гэтага ўвесь ЭЗ», — гаворыцца ў каментары прэс-службы МЗС. — Па логіцы польскага боку, тое, што А.Пачобут называе сябе журналістам, мае польскую нацыянальнасьць, ды да таго ж «прызначаны» Варшавай старшынём галоўнага савета Саюза палякаў на Беларусі, якім на самай справе зь’яўляецца зусім іншы чалавек, робіць А.Пачобута «недатыкальным».

Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня ў ягонай кватэры, супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2 — «Паклёп у адносінах да прэзыдэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо зьнявагу».

Паводле Крымінальнага кодэксу журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG