Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка патрабуе скасаваць санкцыі супраць Кубы


«Беларусь рашуча выступае за неадкладнае спыненьне ганебнай блякады Кубы з боку ЗША», — заявіў кіраўнік Беларусі ў панядзелак у Гаване падчас сустрэчы са старшынём Дзяржаўнай Рады і Савету міністраў Кубы Раўлем Кастра.

Як адзначыў Аляксандар Лукашэнка, «галасаваньне па гэтай рэзалюцыі ў ААН з году ў год наглядна дэманструе, што захаваньне бессэнсоўнага рудымэнту часоў „халоднай вайны“ падрывае аўтарытэт саміх Злучаных Штатаў. Мы выступаем за ўмацаваньне добрасуседзкіх адносін паміж дзяржавамі, за вырашэньне спрэчных пытаньняў шляхам перамоваў і стварэньне ўмоваў для безперашкоднага супрацоўніцтва з усімі краінамі», — сказаў прэзыдэнт Беларусі.

Ён адзначыў, што пазыцыі Беларусі і Кубы супадаюць па важнейшых пытаньнях міжнароднага парадку дня. У першую чаргу «гэта тычыцца стварэньня шматпалярнага сьвету і ўсталяваньня справядлівага міжнароднага эканамічнага парадку».

А. Лукашэнка сказаў, што за 20 гадоў, якія прайшлі з моманту ўстанаўленьня дыпляматычных адносін паміж краінамі, «беларуска-кубінскае ўзаемадзеяньне выйшла на ўзровень стратэгічнага партнэрства».

Гаворачы аб эканамічным супрацоўніцтве дзьвюх краін, кіраўнік Беларусі адзначыў, што «настаў час перайсьці ад простага гандлю да больш складаных формаў, напрыклад, да ўзаемадзеяньня ў сфэры прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, інфарматыкі, біятэхналёгій».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG