Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія вайскоўцы ўцякаюць у Турцыю


Больш за 30 вайскоўцаў сырыйскага войску дэзэрціравалі і прыбылі ў Турцыю. Як паведамляюць турэцкія мэдыі, мінулай ноччу група сырыйскіх вайскоўцаў разам зь іх сем’ ямі перайшлі мяжу з Турцыяй.

У гэты момант у Турцыі ў лягерах уцекачоў знаходзяцца тысячы сырыйцаў, якія пакінулі сваю краіну, дзе больш за 16 месяцаў працягваецца ўзброены канфлікт.

Сёньня дзясяткі жыхароў аднаго з прыгарадаў Дамаску — Думы — пакінулі свае дамы. Гэты раён — апірышча паўстанцаў — зь мінулага тыдня абстрэльваецца ўрадавымі войскамі. Пра гэта паведамляе агенцтва DPA са спасылкай на мясцовых актывістаў. Па іх зьвестках, пры абстрэлах ў Хомсе сёньня загінуў адзін чалавек, яшчэ 12 былі параненыя.

Учора ў Сырыі ахвярамі гвалту сталі 90 чалавек, большасьць загінулі ў горадзе Дэйр-эр-Зор.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG