Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сацыяльных сетках: «Своечасова я ногі з Эгіпту зрабіла :)»


Удзельнікі суполках у сацыяльных сетках, прысьвечаных Эгіпту, актыўна абмяркоўваюць перамогу Мухамада Мурсі на першых пасьля зьвяржэньня Хосьні Мубарака выбарах кіраўніка дзяржавы.

Радыё Свабода зрабіла падборку выказваньняў і меркаваньняў людзей у сацыяльных сетках, прысьвечаных выбарам у Эгіпце.

Суполка — http://vk.com/our_egypt


Mohamed Allam (супрацоўнік турфірмы)

Хачу як просты грамадзянін Эгіпту зьвярнуцца да ўсіх нашых расейскім сяброў. Вы, дарагія сябры, даказалі нам, Эгіпцянам, як вы любіце нашую радзіму нават больш чым многія эгіпцяне. Я назіраў за вамі, як вы хваляваліся за нашу радзіму і за яе будучыню, як вы пражывалі з намі гэты пераходны пэрыяд, які доўжыўся амаль паўтары гады. Дзякуй вам дарагія сябры і памятайце: калі Эгіпет — гэта вашая другая радзіма, то Расея для нас — рускаразмаўляючых эгіпцян, таксама наша другая радзіма.


Наталия Эль-Туни (Бричак) (жыхарка Эгіпту)

Давайце хаця б дачакаемся першых крокаў і рашэньняў Мурса на пасадзе прэзыдэнта і тады ўжо будзем судзіць што чакае эгіпцян, што чакае нас, і што чакае краіну ў цэлым. Яшчэ трэба паглядзець, што зробіць Вышэйшая Ваенная Рада. Як будзе перададзена ўлада. Афіцыйнае аб’яўленьне Мурсы пераможцам — яшчэ толькі першы крок. Будзем чакаць і назіраць. Толькі гэта застаецца нам.


Мухаммед Хатим (супрацоўнік турфірмы)

Я думаю і ўпэўнены, што ўсё будзе добра на 150 %. Калі Алах дасьць, то ўсё будзе выдатна.


Наталья Найман (цікавіцца ісламам)

Так, своечасова я ногі зрабіла :). Эгіпцяне яшчэ наплачуцца, гэта ім адплата за тое, як яны з Мубаракам паступілі.


Olya Martynenko (супрацоўніца турфірмы)

Мда ... вельмі вельмі шкада, што Эгіптам будзе кіраваць ісламіст.


Аня Азайз (Ревкова) (жонка эгіпцяніна)

Які жах! Усе турысты цяпер павінны будуць хадзіць па-за гатэлямі ў паранже, а ў Рамадан туды наогул лепш не совацца! Краіна стане яшчэ бядней, на жаль! Я ў Эгіпце пражыла 2 гады і выйшла замуж за араба, і цяпер у нас выдатная сям’я, толькі жывем мы ў Францыі. У Шарме засталося вельмі шмат сяброў і калегаў і ўсе кажуць, што ўжо ні раз гаварылася аб увядзеньні новых правілаў для турыстаў, калі будзе абраны гэты ісламіст! Але час пакажа...


Ирина Рудева (супрацоўніца турфірмы)

Ды нічога ня зьменіцца. Чарговы, хто хоча адкусіць сабе кавалачак «хлебнага Эгіпта», а ўсе яго падтрымліваюць, таму што ён адзіны не асацыюецца з Мубаракам і ранейшым рэжымам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG