Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя эўрапейскія санкцыі адносна Сырыі


Эўрапейскі Зьвяз сёньня ўвёў новыя санкцыі ў дачыненьні да рэжыму сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада, якія тычацца некалькіх членаў ураду і шэрагу кампаній.

Санкцыі прадугледжваюць замарожваньне іх рахункаў і забарону на наведваньне імі краін ЭЗ. Новыя меры таксама забараняюць страхаваньне тавараў, пастаўка якіх у Сырыю забароненая. Гэтая мера распаўсюджваецца і на пастаўку ў Сырыю зброі.

Імёны міністраў і назвы кампаній, супраць якіх былі ўведзеныя санкцыі, пакуль не паведамляюцца.

Новыя санкцыі супраць Сырыі былі ўхваленыя па пасяджэньні Рады Эўразьвязу – нарады міністраў замежных спраў краін ЭЗ, якая праходзіць сёньня ў Люксэмбургу.

Напярэдадні не выключалася, што на пасяджэньні Рады будзе разгледжанае і пытаньне санкцый адносна беларускіх урадоўцаў і бізнэсоўцаў.
XS
SM
MD
LG