Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэйчанка шукае дапамогі ў Малдовы ад рэзалюцыі ПА АБСЭ


4-5 ліпеня ў Манака пройдзе сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, на якой будуць разгледжаны дзьве рэзалюцыі, якія датычацца Беларусі. Аб гэтым сёньня паведаміў сьпікер палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка на сустрэчы кіраўніцтва Нацыянальнага сходу Беларусі з дэлегацыяй парлямэнту Малдовы, перадае БелаПАН.

«Першая рэзалюцыя — гэта ініцыятыва нашага боку. Яна датычыцца разьвіцьця новых відаў энэргетыкі. Другая рэзалюцыя супраць нас. Яна падрыхтаваная брытанскімі парлямэнтарамі, носіць аднабаковы і тэндэнцыйны характар. Мы хочам, каб яна не была прынятая », - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Зьвяртаючыся да кіраўніка парлямэнту Малдовы Мар’яна Лупу, ён заклікаў малдаўскіх дэпутатаў не галасаваць за гэты дакумэнт.

Нагадаем, што ў ліпені летась яе праект быў прапанаваны кіраўніком рабочай групы ПА АБСЭ па Беларусі. Рэзалюцыя ўтрымлівала заклік да Беларусі вызваліць палітычных зьняволеных; дазволіць палітвязьням кансультавацца зь юрыстамі, сустракацца зь сем’ямі, атрымліваць мэдычную дапамогу; дазволіць уезд у краіну незалежным экспэртам, прызначаным у рамках Маскоўскага мэханізму; разьвіваць заканадаўства ў галіне СМІ ў адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязкамі краіны.

Сёлета на зімовую сэсію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая праходзіла ў Вене, была запрошаная сястра палітвязьня Андрэя Саньнікава Ірына Багданава. Яна распавяла дэпутатам асамблеі пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. У канцы сваёй прамовы Ірына Багданава заклікала эўрапейскіх палітыкаў дапамагчы беларусам у змаганьні з дыктатурай. Паводле яе, галоўнай дапамогай маглі б стаць кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць беларускіх уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG